Наша раённая газета цесна супрацоўнічае з юнымі карэспандэнтамі
19.11.20250 праглядаў
Так, у гасцях у рэдакцыі пабывала юны карэспандэнт, навучэнка 10 класа сярэдняй школы №1 г. Лепеля Дар'я Уласава.
Даша даведалася пра гісторыю газеты і яе асаблівасці, пазнаёмілася з сацыяльнымі сеткамі выдання, асноўнымі тэмамі, якія знаходзяць адлюстраванне ў газеце. Юнкор таксама даведалася, як выбраць тэму матэрыялу і напісаць яго.
Разам з супрацоўнікамі рэдакцыі дзяўчына паўдзельнічала ў адборы старых фатаграфій для нумара і падзялілася планамі на будучыню.
Дарэчы, Даша пасля заканчэння школы плануе паступаць на журфак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.