Умеюць здзівіць пачаткоўцаў у традыцыйны тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Потым і запісваюцца дзеці адначасова ў некалькі аб'яднанняў.
Умеюць здзівіць пачаткоўцаў у традыцыйны тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Потым і запісваюцца дзеці адначасова ў некалькі аб'яднанняў.
У жадаючых выбраць сабе вольны час варыянтаў нямала: 49 аб'яднанняў налічваецца ў раёне. У самым будынку цэнтра на вуліцы Савецкай іх больш за дзесяць, у эстэтычным аддзеле на вуліцы Лабанка - чатыры.
Апошнія госці тыдня адкрытых дзвярэй вучні СШ №4. Шэсць першакласнікаў пасля канцэрта на гліняных свістульках і знаёмства з чарапахай працягваюць «сваё падарожжа». Ала Міснік, кіраўнік «Чароўнага ласкутка», паказвае, што цацкі робяць не толькі на фабрыках і не з суцэльных матэрыялаў, а іх можна пашыць сваімі рукамі з тканкавых кавалачкаў. Яна абяцае навучыць дзяцей лоскутнай мазаіцы. Майстар-клас бісерапляцення праводзіць Алена Саўчанка: пару хвілін і
Пад «Кукарэлу» простым танцавальным рухам вучыць дзяцей педагог танцавальнай студыі «Непаседы» Святлана Міхно. Візіткі атрыманы, падарожжа па цэнтры завяршылася – і дзеці з не меншым запалам, чым удзел ва ўсіх гуртковых прэзентацыях, паднімаюцца на другі паверх. Размяшчэнне аб'яднанняў па інтарэсах для іх самае зручнае: у адным будынку і вучоба, і вольны час.
Дарэчы, за падобныя заняткі дзяцей у вялікіх гарадах бацькі плацяць немалыя грошы, а ў гэтым цэнтры яны бясплатныя.
Кацярына Асоўская
На фота: Алена Саўчанка дае майстар-клас па бісерапляценні.
Фота аўтара.