28 снежня ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» аддзел ЗАГС сумесна з натарыяльнай канторай наведалі сям'ю Шчарбаковых, дзе чакаюць навагодніх цудаў тры цудоўныя дзяўчынкі.
28 снежня ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» аддзел ЗАГС сумесна з натарыяльнай канторай наведалі сям'ю Шчарбаковых, дзе чакаюць навагодніх цудаў тры цудоўныя дзяўчынкі. Старэйшая сястра Насця вучыцца ў 6 класе, займаецца валейболам і вязаннем. Сярэдняя сястрычка Аня – першакласніца, якой вельмі падабаецца вучыцца і пазнаваць усё новае. Ну а малой Ніцы 31 снежня спаўняецца 4 гады, яна ходзіць у дзіцячы садок, слухаецца бабулю і з захапленнем лепіць з пластыліну.