Усю зіму лепельскія гоншчыкі рамантавалі, пераглядалі свае спартыўныя карты, каб вясной сесці на іх і адчуць хуткасць.
Вось і прыйшоў доўгачаканы момант. Хлопцы трэніруюцца не толькі ў Лепелі, але і выязджаюць на трэніроўкі ў іншыя гарады. Так, нядаўна юныя спартсмены са сваімі бацькамі наведалі новую трасу ў Полацку, дзе адпрацоўвалі атрыманыя на секцыі ўменні і навыкі.
Наперадзе насычаны сезон, жадаем хлопцам удачы!
Нашы юныя картэнгісты, якія навучаюцца ў аб'яднанні па інтарэсах «Картэнг» у раённым цэнтры дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам Ігара Клундука, ужо ў форме і гатовыя заваёўваць новыя вяршыні.
31.3.20253 праглядаў