17 лютага, Сянно /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік заклікаў у Год прадпрымальнасці не толькі вылучаць свежыя ідэі, але і шукаць шляхі іх рэалізацыі. Свой пункт гледжання ён выказаў на прыёме грамадзян у Сянненскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. На думку віцэ-прэм'ера, прыйшоў час перагледзець алгарытм адносін дзяржавы і грамадзяніна. "Не трэба чакаць, калі дзяржава нешта зробіць для чалавека. Трэба самім нешта рабіць, а перад дзяржавай ставіць пытанні аб ліквідацыі перашкод, якія замінаюць увасабленню карысных ідэй", - сказаў Анатоль Тозік. Перад краінай стаіць сур'ёзная задача па штогадовым павелічэнні валавога ўнутранага прадукту на 10-12%. Каб яе выканаць, неабходна ўкладваць значныя сродкі ў мадэрнізацыю вытворчасцей. Сацыяльная сфера ў Беларусі дастаткова развітая, таму ў найбліжэйшым пяцігоддзі неабходна больш увагі надаць эканоміцы, смелей вылучаць і ажыццяўляць нестандартныя ідэі.-0-

БЕЛТА