15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і ветэранаў ААТ "Гомсельмаш" з 90-годдзем з дня ўтварэння прадпрыемства. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"За дзевяць дзесяцігоддзяў "Гомсельмаш" прайшоў велізарны шлях. Ён рос і развіваўся разам з краінай, спрыяў пераводу сельскагаспадарчай галіны на прамысловыя рэйкі, дапамагаў народнай гаспадарцы адрадзіцца з попелу пасля вайны, забяспечваў развіццё аграпрамысловага комплексу ў наступныя гады. І сёння дзякуючы розуму і таленту многіх пакаленняў машынабудаўнікоў ператварыўся ў сапраўднага гіганта, які задае трэнды не толькі на айчынным, але і сусветным рынку", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сучасная высокатэхналагічная прадукцыя пад брэндам "Гомсельмаш" цэніцца беларускімі аграрыямі і пастаўляецца практычна ва ўсе краіны СНД, у Еўропу і Азію, у Паўднёвую Амерыку і на Афрыканскі кантынент.
"Перакананы, што і ў далейшым прадпрыемства будзе візітнай карткай Беларусі і ваш дружны калектыў працягне актыўна пашыраць мадэльны шэраг вырабленай тэхнікі і знаходзіць новых партнёраў", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-