Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама на чале са старшынёй Міхаілам Кісялевічам наведала Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.
Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама на чале са старшынёй Міхаілам Кісялевічам наведала Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.
Перад прысутнымі выступіла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавелева, якая расказала пра ключавыя аспекты паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь.
Пасля выступлення Святланы Аляксандраўны работнікі РАНС змаглі ў форме жывога дыялогу задаць пытанні, якія цікавяць, прадстаўнікам розных сфер дзейнасці.
Прысутных цікавіла тэма добраўпарадкавання і развіцця інфраструктуры на тэрыторыі Лепельскага раёна, ці плануецца будаўніцтва новых аб'ектаў.
Як адзначыў Міхаіл Леанідавіч, за прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі замацаваны вуліцы і пустыя тэрыторыі горада для правядзення работ па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і ўборцы тэрыторыі. Пры правядзенні раённых і рэспубліканскіх суботнікаў і іншых мерапрыемстваў былі ахоплены месцы агульнага карыстання, а таксама аб'екты сацыяльна-культурнай сферы.
Сёлета будуць адрамантаваны тры ўчасткі дарог у горадзе. Ужо вядуцца работы на скрыжаванні вуліц Вайсковая і Ульянка, затым працягнуцца па вуліцы Вайсковая каля стаматалагічнай паліклінікі і на ўчастку па вуліцы Калініна, у раёне скрыжавання з вуліцай Школьная. Па ўсім горадзе будзе праведзены ямачны рамонт, а таксама грэйдзіраванне дарог.
У бягучым годзе ўжо ўведзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны дом па вуліцы Савецкай, 8б, дабудоўваецца 60-кватэрны дом у вёсцы Бароўка, а таксама сёлета па вуліцы Савецкая, 38в будзе ўведзены 40-кватэрны.
У бліжэйшыя гады плануецца ўвод 32-кватэрнага жылога дома ў вёсцы Домжарыцы, 40-кватэрнага — на скрыжаванні вуліц Вайсковая і М. Горкага у г. Лепелі, а таксама 100-кватэрнага за крамай «Дамашні». Такім чынам, будзе выканана пастаўленая кіраўніком дзяржавы задача па вырашэнні жыллёвых пытанняў шматдзетных сем'яў.
Акрамя таго, будзе праведзены бягучы рамонт аўтавакзала, ужо распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя. На стадыі распрацоўкі — праектна-каштарысная дакументацыя па будаўніцтве дзіцячага сада, які змогуць наведваць да 250 дзяцей, у раёне крамы «Дамашні» і па стварэнні "школ будучыні" ў Заслаўі і Бароўцы.
Ва УАЗ «Лепельская цэнтральная раённая бальніца» сёлета набылі тры аўтамабілі, адкрылі новы рэнтген-кабінет, аснашчаны лічбавым абсталяваннем. Здымкі выводзяцца ў лакальную сетку, іх могуць бачыць многія ўрачы на сваім працоўным месцы. Таксама сёлета плануецца набыццё новага УЗА-апарата высокага класа.
Плануецца добраўпарадкаванне ўдасканаленым пакрыццём пляцоўкі ў СШ №3.
Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.