Значнай падзеяй для Лепельшчыны стаў прыезд прадстаўнікоў адказных службаў Віцебскага аблвыканкама, якія правялі сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, актывам РК ГА «БРСМ», а таксама раённай партыйнай арганізацыі.

Значнай падзеяй для Лепельшчыны стаў прыезд прадстаўнікоў адказных службаў Віцебскага аблвыканкама, якія правялі сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, актывам РК ГА «БРСМ», а таксама раённай партыйнай арганізацыі.

Як адзначыў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў, падобныя сустрэчы вельмі важныя, паколькі яны дазваляюць даведацца аб праблемах і патрэбах людзей з першых вуснаў і прыняць канструктыўныя меры па іх разглядзе.
У прыватнасці, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Юрый Мілы адзначыў неабходнасць прадастаўлення членам працоўных калектываў санаторна-курортных пуцёвак па больш даступных цэнах. Гэта пытанне асабліва актуальнае ў цяперашні час, у перыяд пандэміі. Так, з боку прафсаюза прадугледжана 25-працэнтная скідка, але нават у такім выпадку пуцёўка будзе каштаваць каля 700 рублёў. Не кожны з грамадзян можа дазволіць сабе аздараўленне ў такім выпадку.
Юрый Мілы таксама звярнуўся з просьбай да старшыні абласнога Савета дэпутатаў аказаць садзейнічанне ў будаўніцтве басейна ў г. Лепелі. Пытанне вельмі актуальнае, паколькі многія работнікі працоўных калектываў арганізавана наведваюць басейн у г.п. Ушачы. Уладзімір Церанцьеў адзначыў, што зададзеныя пытанні абавязкова будуць узяты на кантроль.

Старшыня Лепельскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Віктар Церашчанка пацікавіўся меркаваннем Уладзіміра Церанцьева аб важнасці працы партыйнай арганізацыі ў будучыні. Уладзімір Церанцьеўстанцыі, якая магла б ажыццяўляць сваю дзейнасць больш шырока. Не менш важна таксама ўзмацніць адказнасць грамадзян за парушэнне правілаў паводзінаў на вадзе ў месцах масавага адпачынку, таму што некаторыя наведвальнікі пляжаў іх проста ігнаруюць.
Уладзімір Церанцьеў паабяцаў дэталёва вывучыць узніклыя пытанні з прадстаўнікамі шэрагу службаў.
Як адзначыла ў завяршэнні сустрэчы начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Марына Новіцкая, ініцыятыва разгляду ўсіх важных пытанняў павінна зыходзіць ад саміх людзей. Толькі такім чынам праблемы можна вырашыць больш аператыўна і канструктыўна. У г.Мінску адбылося пасяджэнне конкурснай камісіі па вылучэнні маладзёжных ініцыятыў. З 116 пададзеных заяў 16 прайшлі адбор у першым чытанні. Прыемна адзначыць, што адна з іх — ад маладзёжнага актыву Лепельшчыны. А гэта значыць, што у раёне вучыцца і працуе паспяховая моладзь. Менавіта ёй і трэба будзе будаваць нашу будучыню.

http://www.lepel-kraj.by/nasushhnye-voprosy-lepelchan-izuchili-predstaviteli-vitebskogo-oblispolkoma/