Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава наведала ААТ "Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат".
Наталля Качанава сустрэлася з кіраўніцтвам прадпрыемства, абмеркавала перспектывы развіцця Глыбоцкага МКК. Старшыня Савета Рэспублікі пабывала ў цэхах камбіната, дзе азнаёмілася з працэсам вытворчасці згушчонага малака, упакоўкі прадукцыі.
Глыбоцкі МКК з'яўляецца адным з найбуйнейшых у Беларусі вытворцаў малочных кансерваў. Уся прадукцыя тут вырабляецца з натуральнай сыравіны на сучасным абсталяванні. На Глыбоцкім МКК таксама выпускаюцца канцэнтраванае, згушчонае, стэрылізаванае малако, сыр, масла, сухое малако, дэмінералізаваная сыроватка. Камбінат з'яўляецца цэнтральным прадпрыемствам Глыбоцкага аграпрамысловага аб'яднання.
Акрамя азнаямлення з вытворчымі магутнасцямі Глыбоцкага МКК, Наталля Качанава праводзіць сустрэчу з працоўным калектывам прадпрыемства. Нядаўна адбыліся выбары членаў Савета Рэспублікі 8-га склікання, і праца з насельніцтвам працягваецца фактычна без перапынку.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by