У цэнтры ўвагі – сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Лепельшчыны.

Наталля Качанава азнаёмілася з дзейнасцю ААТ "Лепельаграсэрвіс". Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці малочнай прадукцыі, развядзенні КРС, збожжа, рэалізацыі угнаенняў. Аказвае транспартныя паслугі, а таксама займаецца тэхабслугоўваннем і рамонтам аўтатранспарту. Наталля Качанава пагутарыла з механізатарамі, пацікавілася ўмовамі працы і заработнай платай. Падчас агляду тэрыторыі Спікер звярнула ўвагу на неабходнасць навядзення парадку як на вуліцы, так і ўнутры памяшкання.

Наступны пункт – малочна-таварная ферма «Лядна». Тут узнялі ключавое для гаспадаркі пытанне аб неабходнасці будаўніцтва новага малочна-таварнага комплексу. Дзеючае памяшканне эксплуатуецца з 1969 года і яно маральна і тэхнічна састарэла. Пры гэтым Наталля Качанава станоўча ацаніла пачатае будаўніцтва прафілакторыя для цялят. Менавіта да моладзі сёння самае пільную ўвагу, да якасці іх утрымання, асабліва ў халодны зімовы перыяд і паўнавартаснага харчавання.

У маршруце – сельгаспрадпрыемства «Лепельскае» і яго малочна-таварны комплекс «Цэліна». Наталля Качанава пагутарыла са спецыялістамі і азнаёмілася з тэхналагічным працэсам: ад пераводу цялят з прафілакторыя на дарошчванне да ўтрымання асноўнага пагалоўя. Аглядаючы ферму, Спікер адзначыла як станоўчыя моманты, напрыклад, сучасныя домікі для цялят, так і праблемныя. Абмеркавалі недахопы металічных пабудоў 2013 года, якія моцна астуджаюцца зімой. Ёсць неабходнасць у будаўніцтве новых цялятнікаў больш прасторных, з палепшанай вентыляцыяй і магчымасцю заезду спецыяльнай тэхнікі для ўборкі.

Наталля Качанава адзначыла: "Не будзе парадку, не будзе вытворчасці. Парадак павінен быць ва ўсім – ад умоў для людзей да забеспячэння тэхнікай і ўкаранення сучасных стандартаў у жывёлагадоўлі".

Праца па навядзенні гэтага парадку ўжо пачата, і кіраўніцтва Лепельскага раёна атрымала вычарпальныя арыенціры для далейшай працы.