11 сакавіка, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі 12 сакавіка правядзе прэзентацыю банкноты наміналам Br200 тыс., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка. Купюра наміналам Br200 тыс. з'явіцца ў абарачэнні ў Беларусі 12 сакавіка бягучага года. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове праўлення Нацыянальнага банка Беларусі №31 ад 31 студзеня 2012 года. "Выпусціць у абарачэнне з 12 сакавіка 2012 года банкноту Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь узору 2000 года наміналам 200 000 рублёў", - сказана ў пастанове. Каб пазбегнуць падробкі, інфармацыя аб тым, як будзе выглядаць купюра ў Br200 тыс., трымаецца ў строгай таямніцы.-0-

БЕЛТА