1 снежня, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі накіраваў $2,5 млрд. ад продажу 50% акцый ААТ "Белтрансгаз" у золатавалютныя рэзервы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка. Учора ў Нацыянальны банк Беларусі паступіла $2,5 млрд. ад продажу 50% акцый "Белтрансгаза". У выніку, па папярэдніх даных, золатавалютныя рэзервы Беларусі за мінулы месяц павялічыліся на $2,74 млрд. і на 1 снежня склалі ў вызначэнні МВФ $7,38 млрд., а ў нацыянальным вызначэнні перавысілі $8,92 млрд. у эквіваленце, адзначылі ў Нацбанку. Ва ўпраўленні інфармацыі дадалі, што павелічэнню золатавалютных рэзерваў акрамя паступлення сродкаў ад продажу акцый "Белтрансгаза" спрыяла канвертацыя нерэзервовых актываў у рэзервовыя. "Далейшае нарошчванне золатавалютных рэзерваў з'яўляецца прыярытэтнай задачай урада і Нацыянальнага банка", - падкрэслілі ў Нацбанку.-0-

БЕЛТА