15 чэрвеня, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі не разглядае пытанне аб зніжэнні ў бліжэйшы час стаўкі рэфінансавання. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Стаўка рэфінансавання будзе змяняцца ў адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, адзначыў Пётр Пракаповіч. Згодна з АНГКП, у 2010 годзе яна павінна скласці 9-12%. "12% у нас ужо ёсць, - падкрэсліў ён. - Далейшае змяненне стаўкі рэфінансавання будзе залежаць ад узроўню інфляцыі. Пры зніжэнні інфляцыі будзе зніжацца і стаўка рэфінансавання".
Нагадаем, Нацыянальны банк Беларусі знізіў стаўку рэфінансавання з 12 мая бягучага года на 0,5 працэнтнага пункта да 12% гадавых.-0-
БЕЛТА
Нацбанк Беларусі не плануе ў бліжэйшы час зніжаць стаўку рэфінансавання
15.6.20100 праглядаў