4 красавіка, Раўбічы /Вольга Беляўская - БЕЛТА/. Нацбанк плануе зніжаць стаўку рэфінансавання на 1-2 працэнтныя пункты ў месяц, заявіла сёння на прэс-канферэнцыі старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Стаўка рэфінансавання будзе зніжацца на ўзроўні 1-2 працэнтныя пункты ў месяц, каб выйсці да канца года на запланаваны ўзровень у 19-22%", - сказала Надзея Ермакова.
Кіраўнік Нацбанка растлумачыла, што тэмп зніжэння стаўкі рэфінансавання ў адпаведнасці з міжнароднымі рэкамендацыямі вызначаецца з улікам узроўню інфляцыі, разлічанай на 6 месяцаў. "Тры месяцы ўжо прайшлі, і яшчэ праз 3 месяцы мы выйдзем на інфляцыю, набліжаную да жыцця больш рэальную, і адштурхоўваючыся ад гэтага, будзем вызначаць стаўку рэфінансавання, - растлумачыла Надзея Ермакова. - Яна павінна быць крыху вышэй узроўню інфляцыі - на 2-3-5 працэнтныя пункты".
У выпадку росту інфляцыі, незалежна ад манетарных фактараў, пад уплывам фактара адміністрацыйнага павышэння цэн, Нацбанк пакідае за сабой права і на павышэнне стаўкі рэфінансавання. "Але зыходзячы з сённяшняга прагнозу і з улікам таго, што мы так ці інакш павінны па асобных таварах выраўноўваць цэны з нашымі партнёрамі па ЕЭП, мы бачым, што стаўка будзе зніжацца", - падкрэсліла яна.
Пры гэтым Надзея Ермакова не выключыла, што да 1 ліпеня стаўка рэфінансавання можа знізіцца да 30-32% гадавых. "Гэта можа адбыцца, калі ніякіх зрываў не здарыцца", - рэзюмавала яна.-0-
БЕЛТА
Нацбанк Беларусі плануе штомесяц зніжаць стаўку рэфінансавання на 1-2 працэнтныя пункты
4.4.20120 праглядаў