22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі з 22 ліпеня павышае стаўкі па аперацыях падтрымкі бягучай ліквіднасці банкаў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Нацбанку.
Адпаведнае рашэнне прынята Камітэтам па грашова-крэдытнай палітыцы Нацыянальнага банка.
Стаўкі па пастаянна даступных аперацыях падтрымкі бягучай ліквіднасці банкаў, а таксама стаўкі па двухбаковых аперацыях падтрымкі бягучай ліквіднасці банкаў будуць павялічаны да 40% гадавых. З 1 ліпеня стаўкі па пастаянна даступных аперацыях падтрымкі бягучай ліквіднасці банкаў складаюць 35% гадавых. Стаўкі па двухбаковых аперацыях падтрымкі бягучай ліквіднасці банкаў у цяперашні час знаходзяцца на ўзроўні 29% гадавых.
Стаўкі па пастаянна даступных аперацыях вываду ліквіднасці банкаў застаюцца без змен на ўзроўні 20% гадавых. Яны былі павышаны з 17% да 20% гадавых 1 ліпеня.
Стаўка рэфінансавання Нацбанка з 10 чэрвеня знізілася на 1,5 працэнтнага пункта і складае 23,5%. У ліпені Нацыянальны банк не збіраецца змяняць стаўку рэфінансавання.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)