6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі з 12 мая пашырае калідор ваганняў кошту карзіны замежных валют з плюс/мінус 8% да плюс/мінус 12%, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі. "Дапушчальныя межы ваганняў кошту карзіны замежных валют у 2011 годзе павялічваюцца з 12 мая з плюс/мінус 8% да плюс/мінус 12%", - сказана ў паведамленні Нацбанка. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 5 мая 2011 года №168. У Нацбанку растлумачылі, што гэта рашэнне прынята ў рамках паэтапнага збліжэння абменнага курса беларускага рубля на розных сегментах валютнага рынку і накіравана на пашырэнне магчымасцей Нацыянальнага банка па рэагаванні на ваганні крос-курсаў замежных валют, якія ўваходзяць у склад карзіны, а таксама на павышэнне гнуткасці курсавой палітыкі ў цэлым.-0-

БЕЛТА