30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі з 1 чэрвеня 2011 года павышае стаўку рэфінансавання на 2 працэнтных пункта да 16% гадавых. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі галоўнай банкаўскай установы краіны.
Адпаведная пастанова ад 30 мая 2011 года №200 прынята праўленнем Нацыянальнага банка з улікам працяглага росту спажывецкіх цэн і высокіх інфляцыйных чаканняў.
"Чарговае павышэнне стаўкі рэфінансавання, а адпаведна і працэнтнай стаўкі па дэпазітах, накіравана на павелічэнне даходнасці па ўкладах у беларускіх рублях і ўзмацненне абароны рублёвых зберажэнняў у банках ад інфляцыі", - адзначылі ў банку.
Нацыянальны банк і далей працягне надаваць пільную ўвагу захаванасці і прывабнасці рублёвых укладаў насельніцтва і арганізацый у банках.
Нагадаем, з 18 мая стаўка рэфінансавання была павышана да 14% гадавых.-0-
БЕЛТА
Нацбанк Беларусі з 1 чэрвеня павышае стаўку рэфінансавання да 16% гадавых
30.5.20110 праглядаў