7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі з 12 мая зніжае стаўку рэфінансавання на 0,5 працэнтнага пункта да 12% гадавых. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі галоўнай банкаўскай установы краіны.
Як растлумачылі ў Нацбанку, эканамічная сітуацыя, якая складваецца ў краіне, невысокая інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў, працяглы рост тэрміновых рублёвых укладаў насельніцтва ў банках, стабільная сітуацыя на наяўным валютным рынку дазваляюць працягнуць палітыку, накіраваную на павышэнне даступнасці крэдытных рэсурсаў банкаў.
Зніжэнне агульнага ўзроўню працэнтных ставак у эканоміцы будзе спрыяць пашырэнню фінансавых магчымасцей прадпрыемстваў па мадэрнізацыі вытворчасці і павышэнню канкурэнтаздольнасці прадукцыі, фарміруючы такім чынам спрыяльныя ўмовы для паскарэння эканамічнага росту.
Пры гэтым захаваюцца прывабныя працэнтныя стаўкі па рублёвых укладах насельніцтва ў банках, якія перавышаюць даходнасць дэпазітаў у замежнай валюце.
Нагадаем, 19 красавіка бягучага года стаўка рэфінансавання Нацбанка была зніжана з 13% да 12,5% гадавых.
Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2010 год прадугледжваецца зніжэнне стаўкі рэфінансавання да канца года да 9-12% гадавых, а ставак па крэдытах – да 12-15% гадавых.-0-
БЕЛТА
Нацбанк Беларусі з 12 мая зніжае стаўку рэфінансавання да 12% гадавых
7.5.20100 праглядаў