12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі сёння выпускае ў абарачэнне банкноту наміналам Br200 тыс., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове праўлення Нацыянальнага банка Беларусі №31 ад 31 студзеня 2012 года. "Выпусціць у абарачэнне з 12 сакавіка 2012 года банкноту Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь узору 2000 года наміналам 200 000 рублёў", - сказана ў дакуменце. Сёння ў Нацыянальным банку пройдзе прэзентацыя новай банкноты. Каб пазбегнуць падробкі, інфармацыя аб тым, як будзе выглядаць купюра ў Br200 тыс., трымаецца ў строгай таямніцы.

БЕЛТА