11 сакавіка, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання ў сакавіку захаваецца на ўзроўні 23,5% гадавых. Такое рашэнне прынята праўленнем Нацыянальнага банка Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Нацбанка.

У Нацыянальным банку растлумачылі, што дынаміка інфляцыйных працэсаў з пачатку года складаецца вышэй за прагнозныя значэнні. У лютым 2014 года спажывецкія цэны павялічыліся на 2%, у студзені - на 1,6%.

"З мэтай абмежавання інфляцыі і падтрымання прывабных умоў захоўвання рублёвых сродкаў у банках стаўка рэфінансавання ў сакавіку 2014 года застанецца на ранейшым узроўні", - адзначылі ў Нацбанку.

"У далейшым Нацыянальны банк працягне аператыўны маніторынг стану эканомікі і грашова-крэдытнай сферы і будзе гнутка рэагаваць на сітуацыю, якая складваецца", - гаворыцца ў паведамленні рэгулятара.

Апошні раз Нацбанк зніжаў стаўку рэфінансавання 10 чэрвеня 2013 года - на 1,5 працэнтнага пункта да 23,5%.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)