20 ліпеня, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі ўвядзе ў абарачэнне мадыфікаваныя банкноты наміналам Br5 тыс. і Br100, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.
"З мэтай узмацнення абарончых прыкмет і ўдасканалення візуальных элементаў абароны на банкнотах Нацыянальнага банка Беларусі ўзору 2000 года наміналам Br5 тыс. і скарачэння выдаткаў на выраб банкнот наміналам Br100 уводзяцца ў абарачэнне банкноты ўзору 2000 года мадыфікацыі 2011 года: 25 ліпеня 2011 года - наміналам Br5 тыс. і 5 верасня 2011 года - наміналам Br100", - паведамілі ў Нацбанку.
Выява асабовага і адваротнага бакоў, каляровая гама і памер новых мадыфікаваных банкнот засталіся такімі ж, як і ў банкнот адпаведных наміналаў узору 2000 года.
Банкноты наміналам Br5 тыс. і Br100 узору 2000 года мадыфікацыі 2011 года маюць наступныя адрозненні.
У банкноты наміналам Br5 тыс. замест палімернай празрыстай ніткі з тэкстам "НБРБ" у прамым і перавернутым выяве ў паперу ўкаранёна металізаваная абарончая нітка "ныраючага" тыпу з участкамі, якія выходзяць на паверхню паперы ў выглядзе бліскучых прамавугольнікаў, што ўтвараюць пункцірную лінію. Пры разглядзе банкноты на прасвет абарончая нітка выглядае суцэльнай цёмнай паласой.
У банкноты наміналам Br100 у масе паперы банкноты адсутнічае абарончая нітка.
"Выпускаемыя ў абарачэнне мадыфікаваныя банкноты Нацыянальнага банка Беларусі наміналам Br5 тыс. і Br100 з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму па наміналах пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў", - адзначылі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.
Там дадалі, што банкноты Нацыянальнага банка Беларусі ўзору 2000 года наміналам Br5 тыс. і Br100 застаюцца ў абарачэнні на тэрыторыі рэспублікі нароўні з мадыфікаванымі банкнотамі Нацбанка.-0-
БЕЛТА
Нацбанк Беларусі ўвядзе ў абарачэнне мадыфікаваныя банкноты наміналам Br5 тыс. і Br100
20.7.20110 праглядаў