11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі з сённяшняга дня адмяніў рэкамендацыйныя абмежаванні па ўстанаўленні банкамі курсаў здзелак па куплі-продажы замежнай валюты з насельніцтвам, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.
"У рамках рэалізацыі плана паэтапнага выхаду на адзіны курс беларускага рубля і стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным валютным рынку Нацыянальны банк з 11 мая адмяніў рэкамендацыйныя абмежаванні па ўстанаўленні банкамі курсаў здзелак па куплі-продажы замежнай валюты з насельніцтвам", - праінфармавалі ў Нацбанку.
Дэфіцыт валютных сродкаў на дадзеным сегменце рынку склаўся ў сакавіку бягучага года ў выніку павышанага попыту грамадзян на наяўную замежную валюту для набыцця транспартных сродкаў за мяжой, а таксама ў сувязі з распаўсюджваннем розных чутак, якія правакуюць ажыятажныя паводзіны насельніцтва.
"Выкарыстанне рынкавых падыходаў да фарміравання курса беларускага рубля пры здзяйсненні здзелак з фізічнымі асобамі дазволіць не толькі задаволіць попыт грамадзян на замежную валюту, але і пазбавіць сэнсу далейшае актыўнае набыццё замежнай валюты насельніцтвам для стварэння зберажэнняў, якое назіралася апошнім часам у сувязі з чаканнем змены абменнага курса", - падкрэслілі ў Нацбанку.-0-
БЕЛТА
Нацбанк адмяніў абмежаванні па ўстанаўленні банкамі курсаў здзелак па куплі-продажы валюты з насельніцтвам
11.5.20110 праглядаў