Нацыянальны дзень Беларусі на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПО-2015" у Мілане (Італія) адбудзецца 9 верасня. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гурынаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нацыянальны дзень Беларусі на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПО-2015" у Мілане (Італія) адбудзецца 9 верасня. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гурынаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асноўным мерапрыемствам, якое прапрацоўваецца, стане Нацыянальны дзень Рэспублікі Беларусь, які пройдзе 9 верасня. Ён прадугледжвае візіты афіцыйных дэлегацый, вялікую культурную праграму з выкарыстаннем не толькі нашага павільёна, але і цэнтральнай пляцоўкі "ЭКСПО-2015", - адзначыў Аляксандр Гурынаў.

Міністэрства замежных спраў сумесна з Беларускай промгандлёвай палатай запланавала дзелавую праграму на працягу шасці месяцаў працы выстаўкі. У прыватнасці, прадугледжваецца правядзенне Дня беларускай эканомікі і спецыялізаванага мерапрыемства, звязанага з інавацыямі і навукова-тэхнічным супрацоўніцтвам, якое пройдзе пад эгідай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

На выстаўцы будзе прадстаўлена не толькі ўніверсальная тэматычная экспазіцыя Беларусі, але і максімальна поўная інфармацыя аб кожным рэгіёне краіны. "На працягу шасці месяцаў на нацыянальным павільёне будуць працаваць дэлегацыі рэгіёнаў Беларусі - шасці абласцей і горада Мінска. На працягу некалькіх дзён прадугледжваюцца актыўныя прэзентацыі рэгіянальнага супрацоўніцтва, праектаў рэгіёнаў і візіты дэлегацый, уключаючы прапрацоўку кантактаў па лініі гарадоў-пабрацімаў з Італіяй і рэгіянальнага супрацоўніцтва дзвюх краін", - растлумачыў намеснік міністра.

Акрамя таго, актыўна будуць працаваць творчыя калектывы, прычым не толькі прафесійныя, але і аматарскія.

"ЭКСПО", або Сусветная выстаўка, - найбуйнейшая міжнародная выстаўка для дэманстрацыі тэхнічных і тэхналагічных дасягненняў. Упершыню яна прайшла ў 1851 годзе. Дэвізам "ЭКСПО-2015" у Мілане, якая пройдзе з 1 мая па 31 кастрычніка, стане "Накарміць планету. Энергія для жыцця". Галоўнай будзе харчовая тэматыка. Увага будзе нададзена ўплыву культуры харчавання на этнічныя традыцыі, развіццю сельскай гаспадаркі, біяразнастайнасці і экалогіі. Удзел у выстаўцы пацвердзілі каля 150 краін, плануюць прыняць удзел 10 міжнародных арганізацый і 30 карпарацый.

Навіны Беларусі (БелТА)