Нацыянальны адбор на песенныя конкурсы міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ўпершыню адбудзецца ў Воршы. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню форуму, начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міністэрства культуры выйшла з ініцыятывай правесці нацыянальны адборачны тур не ў Мінску, як звычайна, а ў Воршы. Папярэдняя дата яго правядзення прызначана - 16 сакавіка", - сказаў Пётр Падгурскі.
Па словах генеральнага дырэктара Цэнтра культуры "Віцебск" і фестывалю Глеба Лапіцкага, у Воршы змагацца за права прадставіць Беларусь на форуме будуць па дзесяць фіналістаў, якія прайшлі папярэднія адборы на дзіцячы і дарослы музычныя конкурсы. Удзельнікі выканаюць па дзве песні. "З дзецьмі вядзецца велізарная праца, таму што дзіцячы конкурс з'яўляецца "разыначкай" "Славянскага базару", гэта цэлае свята, якое з кожным годам набірае сваю папулярнасць", - дадаў ён.
Сёлета фестываль пройдзе з 8 па 17 ліпеня. Урачыстая цырымонія і гала-канцэрт адкрыцця форуму адбудуцца ў Летнім амфітэатры 11 ліпеня, закрыцця - 15 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 8-10 і 16-17 ліпеня. Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць XXVIII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2019" і XVII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2019".