Да ўвагі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Віцебскай вобласці!

З 1 красавіка 2026 года абвешчаны СТАРТ
Нацыянальнага конкурсу ”Прадпрымальнік года“.

Конкурс праводзіцца штогод па выніках дзейнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за год, папярэдні год правядзення конкурсу, па наступных намінацыях:
- ”Паспяховы старт“ (юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя з 01.01.2021 г. па 31.12.2023 г.);
- ”Стабільны поспех“ (юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя да 31.12.2020 г.);
- ”Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці“ (юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя да 31.12.2022 г.);
- ”Эфектыўны бізнес у сферы паслуг“ (юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя да 31.12.2022 г.);
- ”Эфектыўны індывідуальны бізнес“ (індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя да 31.12.2022 г.).
Пераможцы конкурсу заахвачваюцца прэміямі ў памеры:
юрыдычныя асобы – 100 базавых велічынь;
індывідуальны прадпрымальнік – 50 базавых велічынь.

Падрабязна з умовамі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы: https://economy.gov.by/ru/nac-konkurs-ru/

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, падаюць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) па ўстаноўленай форме ў тэрмін да 1 чэрвеня 2026 года.