Нацыянальны цэнтр электронных паслуг запрашае жыхароў гарадоў Беларусі і бліжэйшых населеных пунктаў атрымаць у снежні сродкі электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП) па папярэднім запісе

18 і 19 снежня атрымаць гэтыя паслугі можна будзе ў Лепелі (пл.Свабоды, 10, 2 паверх, актавая зала (будынак інспекцыі МПЗ па Лепельскім раёне).

Электронны лічбавы подпіс з'яўляецца аналагам уласнаручнага подпісу ў лічбавым свеце і дазваляе здзяйсняць юрыдычна значныя дзеянні дыстанцыйна.