Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў сёння паслоў у Іран, Манголію і на Кубу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў сёння паслоў у Іран, Манголію і на Кубу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я проста публічна хачу вас папярэдзіць: што вы, пісьменныя, дасведчаныя людзі, маеце права мець і маеце сваю кропку гледжання і сваё меркаванне. Але вы ведаеце, куды ідзяце. Вы прадстаўляеце краіну і Прэзідэнта туды, куды вас сёння накіруюць. Таму, я так мяркую, што тую палітыку, якую ажыццяўляе кіраўніцтва краіны, вы безагаворачна падтрымліваеце. Калі не ці змянілася меркаванне - трэба прыйсці, ціха, спакойна, без помпы, сказаць, што "я не магу". Каб здрады не было", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт заўважыў, што сярод былых беларускіх паслоў былі тыя, хто паступаў адпаведным чынам. "Няхай гэта і адзінкавыя выпадкі, але гэта непрымальна. Вы больш чым вайскоўцы. Вайскоўцы пры пагонах, як і вы, але ў асноўным тут у краіне. А вы на чужыну едзеце, і, гледзячы на вас, людзі там на месцы (у Манголіі, Іране ці на Кубе) будуць рабіць высновы аб нашай краіне. Таму будзьце годныя краіны, перш за ўсё, і беларускага народа. Паспрабуйце зрабіць так, каб потым і вам не было сорамна і балюча за гэтыя пражытыя гады", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
Беларускую дыпмісію ў Іране ўзначаліць начальнік упраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу МЗС Дзмітрый Кольцоў. Начальнік галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю Апарата Савета Міністраў Дзмітрый Гарэлік прызначаны паслом Беларусі ў Манголіі.
Цікавая ракіроўка адбылася з цяперашнім Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Літве Валерыем Бараноўскім: ён адправіцца кіраваць беларускім пасольствам на Кубе.
Аляксандр Лукашэнка таксама ўзгадніў прызначэнне Дзмітрыя Емяльянава генеральным консулам Беларусі ў Чунцыне (Кітай).
Крыніца: belta.by