Беларусь і Казахстан у верасні падпішуць дарожную карту супрацоўніцтва на 2019-2020 гады. Гэтае пытанне пасол Беларусі ў Казахстане Анатоль Нічкасаў, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў гэтай краіне, абмеркаваў з прэм'ер-міністрам Казахстана Бакытжанам Сагінтаевым і яго першым намеснікам Аскарам Маміным, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
"Бакі адзначылі гатоўнасць да правядзення 12-13 верасня ў Брэсце 14-га пасяджэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і прыняцця дарожнай карты супрацоўніцтва на 2019-2020 гады", - распавялі ў ведамстве.
На сустрэчы абмяркоўвалася развіццё гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі, адзначана станоўчая дынаміка росту аб'ёму ўзаемнага гандлю ў апошнія гады і выказана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва ў сферы высокіх тэхналогій і інвестыцыйнай дзейнасці.
Асобную ўвагу бакі ўдзелілі рэалізацыі дагавора аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2026 года, падпісанага 29 лістапада 2017 года ў Мінску.