Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 15 снежня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Саудаўскай Аравіі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Абдулрахманам Сулейманам аль-Ахмадам з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

На сустрэчы таксама былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковых адносін у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах.

Міністр замежных спраў і пасол Саудаўскай Аравіі пацвердзілі зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-саудаўскага супрацоўніцтва, уключаючы абмен візітамі афіцыйных і дзелавых дэлегацый і прапрацоўку чарговага пасяджэння сумеснай міжурадавай камісіі.

Уладзімір Макей пажадаў паслу Саудаўскай Аравіі актыўнай плённай працы ў Беларусі.