Беларусь і Венгрыя дамовіліся аб распрацоўцы пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне падрыхтоўкі кадраў для сельскагаспадарчых галін, наладжванні кааперацыі паміж універсітэтамі сельгаспрофілю, а таксама аб стварэнні рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі. Такія дамоўленасці дасягнуты падчас візіту ў Венгрыю дэлегацыі прадстаўнікоў прадпрыемстваў АПК на чале з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігарам Брыло, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Венгрыі.

Падчас візіту адбыліся сустрэчы з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі Венгрыі Шандорам Фаркашам і намеснікам рэгіянальнага прадстаўніка ФАО па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Набілам Ганджы. Дэлегацыя наведала птушкагадоўчыя фермы Babolna TETRA Kft. і правяла перамовы з кіраўніцтвам кампаніі. Асноўнай задачай перамоў было запазычанне перадавога венгерскага досведу ў стварэнні селекцыйна-генетычнага цэнтра па племянной яйканоснай птушцы і будаўніцтве фабрыкі па вырошчванні гусей. "Для Беларусі гэта выгадна тым, што на працягу некалькіх гадоў мы зможам стварыць свой крос птушкі, што будзе спрыяць імпартазамяшчэнню і стварэнню новых працоўных месцаў. Адказны падыход венгерскага боку да выканання дасягнутых на вышэйшым узроўні дамоўленасцей пацвердзіла прысутнасць на перамовах намесніка дзяржсакратара МЗС Венгрыі Андраша Барані", - адзначылі ў пасольстве.