Пешаходы – адна з самых уразлівых катэгорый удзельнікаў дарожнага руху. У параўнанні з кіроўцамі, яны фізічна не абаронены, і дарожна-транспартныя здарэнні з іх удзелам часта становяцца трагедыяй – як правіла, пешаход атрымлівае цяжкія траўмы, у тым ліку несумяшчальныя з жыццём.

Некаторыя нават банальна забываюць, што, калі пераходзіш дарогу, трэба глядзець па баках, __бо з-за павароту можа нечакана з'явіцца машына__. І тады ўжо позна будзе глядзець у яе бок._
Кіроўцам варта памятаць:
Убачыўшы дзіця ля праезнай часткі, зніжайце хуткасць і будзьце гатовыя ў любы момант спыніцца; у дварах выбірайце мінімальную хуткасць - з-за аўтамабіля, дрэва, будынка можа з'явіцца маленькі пешаход.
Пешаходы павінны рухацца па тратуарах або пешаходных дарожках, а пры іх адсутнасці — па абочынах;
- пры руху ў цёмны час сутак або пры недастатковай бачнасці дарогі пешаход павінен абазначыць сябе святлоадбіўнымі элементамі; - пешаходы павінны перасякаць праезную частку па пешаходных пераходах; - на нерэгулюемых пешаходных пераходах пешаходы могуць выходзіць на праезную частку пасля таго, як ацэняць адлегласць да транспартных сродкаў, што набліжаюцца, іх хуткасць і пераканаюцца, што пераход будзе для іх бяспечны.
Нярэдка з-за незнання элементарных правілаў або занядбаннем імі вінаватым ДТЗ становіцца сам пешаход.
Важна, каб дарослыя былі прыкладам для дзяцей у выкананні Правілаў дарожнага руху!
Паважаныя бацькі! Як мага часцей нагадвайце сваім дзецям правілы бяспечных паводзін на дарогах. Кантралюйце месцазнаходжанне сваіх дзяцей.
Памятайце, жыццё ў Вас адно і яно бясцэннае!