З усталяваннем цёплага надвор'я жыхары і госці нашага горада ў вольны час выязджаюць за горад, да водных аб'ектаў, каб адпачыць, аднавіць свае сілы на лоне прыроды. Часта, адпачываючы, грамадзяне забываюць пра меры бяспекі на вадзе, што прыводзіць да трагічных наступстваў.
У 2018 годзе на тэрыторыі вобласці ў вадзе загінула 58 чалавек, з іх 3 непаўналетніх, з іх 2 хлопчыкі і 1 дзяўчынка, што на 17 менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. З патанулых 34 чалавекі – гарадскія жыхары, 24 чалавекі пражывалі ў сельскай мясцовасці, з іх – мужчын – 47, жанчын – 8. На тэрыторыі Лепельскага раёна ў 2018 годзе на водных аб'ектах зарэгістравана 3 факты гібелі на вадзе.
У мэтах забеспячэння аховы грамадскага парадку, асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян у месцах масавага адпачынку грамадзян, дзіцячых лагерах, прадухілення гібелі людзей на водах, пажараў у лясных масівах і на тарфяніках, рэальнага ўплыву на аператыўную абстаноўку аддзелам унутраных спраў Лепельскага райвыканкама ў месцах масавага адпачынку грамадзян выстаўляюцца нарады міліцыі, каб нішто не перашкодзіла адпачынку людзей. З'яўленне супрацоўніка міліцыі ў форменным абмундзіраванні ў месцах масавага адпачынку грамадзян робіць адпачывальнікаў больш дысцыплінаванымі, што змяншае рызыку няшчасных выпадкаў. Прынятыя меры па забеспячэнні аховы грамадскага парадку ў месцах масавага адпачынку грамадзян накіраваны на зніжэнне рызыкі няшчасных выпадкаў, здзяйснення ў дачыненні да адпачывальнікаў рознага роду правапарушэнняў.
У сувязі з гэтым хацелася б растлумачыць наступнае: зоны адпачынку, лясныя масівы, берагі рэк, азёр, пляжы і г.д., з'яўляюцца грамадскімі месцамі падчас адпачынку грамадзян. Адміністрацыйная адказнасць наступіць у выпадку, калі распіццё спіртных і слабаалкагольных напояў будзе адбывацца на вачах у грамадзян. Не варта забываць пра адказнасць за парушэнне нормаў экалагічнай бяспекі навакольнага асяроддзя і парадку прыродакарыстання, а таксама пажарнай бяспекі.
Пад з'яўленнем у грамадскіх месцах у п'яным выглядзе, які абражае чалавечую годнасць і мараль, неабходна разумець з'яўленне асобы, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ці іншага ап'янэння, што відавочна парушае агульнапрызнаныя нормы паводзін грубымі выкрыкамі, стратай пачуцця сораму, непрыстойным выглядам (брудная, мокрая, расшпіленая адзежа), які выклікае брыдзь і агіду.
У дачыненні да не законапаслухмяных грамадзян прадугледжаны меры адказнасці за здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў: распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскім месцы альбо з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап'янэння (арт.17.3 КоАП РБ) цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры да 8 базавых велічынь, у выпадку паўторнага здзяйснення на працягу года — ад 2 да 15 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт; распальванне вогнішчаў у забароненых месцах (арт. 15.58 КоАП РБ) — папярэджанне або штраф у памеры да 12 базавых велічынь; забруджванне лесу і іншай драўняна-хмызняковай расліннасці грамадзянамі (арт. 15.30 КоАП РБ) — папярэджанне або штраф у памеры да 50 базавых велічынь, купанне ў забароненых месцах (арт. 23.63. Ко АП Р Б) ад 1 да 3 базавых велічынь.
За 3 месяцы бягучага года за з'яўленне ў грамадскіх месцах у п'яным выглядзе прыцягнута 241 грамадзянін і распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 5 грамадзян, з іх 8 чалавек за распіццё слабаалкагольных напояў і піва.
Небяспечна купацца ў нецвярозым стане, у забароненых і неўстаноўленых для гэтага месцах, выходзіць у плаванне на няспраўнай або неабарудаванай выратавальнымі сродкамі лодцы, сядзець на яе борце, перасаджвацца з месца на месца або з адной лодкі ў іншую падчас руху.
Купацца варта не раней, чым праз 1,5 – 2 гадзіны пасля прыёму ежы.
Не ўмеючым плаваць нельга карыстацца лодкамі, надзіманымі сродкамі, іншымі прадметамі, не абсталяванымі спецыяльнымі прыстасаваннямі для плавання.
Нельга купацца ў адзіночку, у цёмны час сутак, пры моцных хвалях.
Не скакайце ў ваду ў месцах з невядомай глыбінёй і рэльефам дна.
Не заплывайце далёка ад берага, разлічвайце свае сілы.
Не пакідайце дзяцей каля вадаёмаў без нагляду.
Не скакайце ў ваду з дамбаў, прычалаў, катэраў, лодак;
Не падайце ілжывыя сігналы бедства;
Не выкарыстоўвайце для плавання дошкі, бервяны, надзіманыя матрацы, камеры аўтамашын і іншыя дапаможныя сродкі;
Бескантрольнасць з боку бацькоў прыводзіць да страты іх дзяцей. Трэба памятаць, што вада не даруе неабдуманасці.
Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, страты блізкіх Вам людзей і дзяцей, паспрабуйце выконваць вышэйуказаныя правілы і меры бяспекі на водах. У выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый Вы можаце паведаміць аб гэтым у міліцыю па тэл. 102, службу выратавання МНС па тэл -101, хуткую дапамогу па тэл- 103.
Начальнік аддзела аховы правапарадку
і прафілактыкі Лепельскага РАУС.
падпалкоўнік міліцыі Міхно І.А
Старшыня Лепельскай раённай
арганізацыі ОСВОД Маркоўскі С.В.