Любыя санкцыі маюць дэструктыўны і разбуральны характар. Прычым не толькі для краін, у дачыненні да якіх яны ўводзяцца, але і для тых, хто іх прымяняе, таму што яны падарваюць давер у міжнародных адносінах. Такі каментарый палітычнага аналітыка Вадзіма Баравіка публікуе газета "СБ. Беларусь сегодня".

"Свайго часу Беларусь пад гарантыі сусветнай супольнасці, буйных гульцоў вывела са сваёй тэрыторыі ядзерную зброю. Нам абяцалі тады, што на нас не будзе аказвацца палітычны і эканамічны ціск. Як бачым, дагаворы на міжнароднай арэне сёння нічога не значаць. Калі санкцыі ўводзяць асобныя, менш уплывовыя краіны, трэба разумець, што большасць з іх падпяваюць пад чужую дудку. Але ёсць канкрэтныя выгадаатрымальнікі. Хтосьці змагаецца за рынкі, імкнецца атрымаць танную працоўную сілу, камусьці хочацца ўхіліць канкурэнтаў, атрымаць кантроль над уласнасцю, а ў перспектыве, быць можа, уключыць у склад сваёй дзяржавы частку тэрыторыі іншай краіны, - адзначыў эксперт. - Бо ў Беларусі самыя смачныя кавалкі знаходзяцца пад кантролем дзяржавы. Гэта дазваляе зарабляць на экспарце, папаўняць бюджэт, прыцягваць інвестыцыі ў краіну. І калі аслабіць дзяржаву, абрынуць эканоміку, усё гэта багацце можна прысабечыць за капейкі".

Вадзім Баравік падкрэсліў, што Беларусь гатова да ўзаемавыгаднага гандлю і супрацоўніцтва з усімі краінамі, у тым ліку з ЕС. Але калі супраць нашай краіны робяць нейкія дыскрымінацыйныя меры, натуральна, мы павінны рэагаваць.