Перавозячы пасажыраў, кіроўцы бяруць на сябе адказнасць за іх жыццё і здароўе.

  Перавозячы пасажыраў, кіроўцы бяруць на сябе адказнасць за іх жыццё і здароўе. Гэта значыць, што яны павінны не толькі не дапускаць траўміравання сваіх пасажыраў па віне іншых удзельнікаў дарожнага руху, але і не ствараць небяспек, якія таксама могуць пацягнуць траўміраванне перавозімых асоб. Асабліва важна памятаць гэты момант кіроўцам маршрутных транспартных сродкаў і аўтамабіляў-таксі, паколькі часта ім даводзіцца перавозіць больш аднаго пасажыра.

  Прышпіленыя рамянямі бяспекі пасажыры менш схільныя да траўмаў у выпадку ўзнікнення непрадбачаных сітуацый на дарозе.

  Паважаныя кіроўцы! Не забывайце пра бяспеку сваіх пасажыраў! Памятайце, што, перавозячы іх з парушэннямі патрабаванняў ПДР, вы ствараеце пагрозу не толькі іх здароўю, але і іх жыццю.