Хто дамогся прарыву ў працэсе навучання і выхавання, як праводзіць дапрафесійную падрыхтоўку, якія ўстаноўкі павінны быць у кожнай школы — такія пытанні абмяркоўвалі педагогі Віцебскай вобласці на тэматычным семінары ў абласным інстытуце развіцця адукацыі.

Хто дамогся прарыву ў працэсе навучання і выхавання, як праводзіць дапрафесійную падрыхтоўку, якія ўстаноўкі павінны быць у кожнай школы — такія пытанні абмяркоўвалі педагогі Віцебскай вобласці на тэматычным семінары ў абласным інстытуце развіцця адукацыі.

Усё – у скарбонку дасягненняў

На гэтым зрабіў акцэнт начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома. Кожная школа вобласці павінна ўносіць свой пасільны ўклад у агульную скарбонку поспеху сістэмы адукацыі. Калі ў цэлым Віцебская вобласць дэманструе добрыя дасягненні ў алімпіядным руху, здачы цэнтралізаванага тэсціравання і паступленні ў сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы, то па асобных школах пытанні маюцца.

Аптымізацыя яшчэ будзе праходзіць, гэта непазбежны момант у развіцці сферы адукацыі, але яна накіравана на ўдасканаленне сістэмы. І цешыць, што ў раёнах школы, якім у паляпшэнні матэрыяльнай базы дапамагае аблвыканкам, не проста карыстаюцца такой магчымасцю на карысць дзяцей, але і даюць адпаведны вынік. У якасці прыкладу Дзмітрый Хома назваў Дубровенскую сярэднюю школу, дзе некалькі гадоў таму з'явіўся клас робататэхнікі. Сёння дзеці з гэтай установы адукацыі могуць канкурыраваць са сваімі аднагодкамі з абласнога цэнтра, дэманструючы высокую падрыхтоўку ў «зносінах» з робатамі і іх праграмаванні.

Што тычыцца прадметных алімпіяд, то Віцебскай вобласці яшчэ ёсць куды расці. За апошнія гады наша вобласць па колькасці дыпломаў рэспубліканскага ўзроўню выйшла з шостага на чацвёртае месца, аднак патэнцыял ёсць і імкнуцца трэба да большага. Сёлета прыдзвінскія школьнікі дасягнулі паказчыка амаль 45% па колькасці заваяваных прызавых месцаў на алімпіядзе (ад агульнай колькасці ўдзельнікаў з нашай вобласці).

– Гэта нядрэнны паказчык, – адзначыў Дзмітрый Леанідавіч, – але нам трэба як мінімум 50%.

Такім чынам, неабходна ўзмацніць падрыхтоўку дзяцей па прадметах, знайсці стымулы для паспяховых вучняў і заахвочваць удзел у алімпіядах.

Важная ратацыя кадраў