Муж з жонкай, дзеці кідаюць лебедзям хлеб, падкармліваюць. Грацыёзныя птушкі хутка пераплылі з процілеглага боку вадаёма, дзе былі занятыя пошукамі корму ў воднай расліннасці. Ідылічная карціна.

Муж з жонкай, дзеці кідаюць лебедзям хлеб, падкармліваюць. Грацыёзныя птушкі хутка пераплылі з процілеглага боку вадаёма, дзе былі занятыя пошукамі корму ў воднай расліннасці. Ідылічная карціна.

Аднак усё не так добра і бязвоблачна, як можа здацца на першы погляд. Навукоўцамі-арнітолагамі даказана, што кармленне птушак хлебам нясе больш шкоды, чым карысці. Вось толькі некалькі аргументаў.

Стрававальны тракт птушак фарміраваўся стагоддзямі эвалюцыі. Птушкі прывыклі спажываць толькі тую ежу, якую знаходзяць у прыродзе: водарасці, дробных малюскаў, рыбак, бузу, насенне раслін. Хлебам жа іх страўнікам і кішэчнікам наносіцца вялікая шкода. Гэты натуральны для чалавека прадукт у дзікіх птушак можа выклікаць хваробы.

Падкормліваннем птушак мы адвучваем іх ад самастойнага пошуку корму ў натуральным прыродным асяроддзі, выхоўваем інстынкты спажыўца.

Такім чынам у птушак, якія прывыклі да людзей, прытупляецца інстынкт самазахавання, яны падыходзяць усё бліжэй. Лебедзі губляюць недавер і страх перад людзьмі – натуральны ахоўны механізм, а даверлівая птушка можа стаць лёгкай здабычай.

З надыходам маразоў пачасціліся звароты “дабрадзеяў”. Маўляў, “бедныя лебедзі замярзаюць, учора былі ў рэчцы, а сёння зніклі, знайдзіце, выратуйце!”