Нядаўна адбылася традыцыйная зімовая абласная спартакіяда актыву Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Не засталіся без прызавых месцаў і лепельчане. Як прайшлі спаборніцтвы, распавядае першы сакратар РК БРСМ Таццяна Шчарбач.

Нядаўна адбылася традыцыйная зімовая абласная спартакіяда актыву Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Не засталіся без прызавых месцаў і лепельчане. Як прайшлі спаборніцтвы, распавядае першы сакратар РК БРСМ Таццяна Шчарбач.

— Ад раёна ўдзельнічалі дзесяць прадстаўнікоў рабочай моладзі з гімназіі ім. І. М. Ерашова, аграрна-тэхнічнага каледжа, СУСУ СДЮСШАР і цэнтральнай раённай бальніцы. Спартакіяда праходзіла на базе дзіцячага аздараўленчага лагера «Магістраль» каля вёскі Малыя Лётцы. Засяліліся ва ўтульны трохпавярховы будынак, дзе ў адным памяшканні была сталовая і дыска-зал. У гэтым быў вялікі плюс, на папярэдніх злётах даводзілася бегчы па холадзе, бо тая ж сталовая размяшчалася асобна. Па традыцыі, каманды фарміраваліся па жэрабі. Зроблена гэта для таго, каб людзі з розных раёнаў пазнаёміліся паміж сабой, абмяняліся вопытам, дружна выступілі на жартаўлівых вясёлых конкурсах. Каля 150 чалавек разбіліся на восем каманд.

— Распавядзіце пра конкурсы…

— Напрыклад, «хакей з мячом»: па дарожцы хакейнай клюшкай весці тэнісны мячык. На конкурсе «Уладар гары» самаму моцнаму ўдзельніку трэба было на імпрэвізаваных санках падняць удзельнікаў каманды на вяршыню «гары» і спусціцца за наступным. Усім спадабаўся «Фитбол» — футбол з вялікім гумовым мячом. Мэта гульні — за тры адведзеныя хвіліны забіць мяч у браму суперніка. Эстафета з стужкай і мячамі і г.д. Увечары ўсіх чакаў святочны вячэру і дыскатэка.

— Хто з лепельчан трапіў у «прызы»?

— Першае месца ў сваёй камандзе занялі дырэктар СДЮСШАР Павел Занько, выкладчык фізічнай культуры гімназіі ім. І. М. Ерашова Канстанцін Шчарбач і бухгалтар ЦРБ Вольга Валкова. Я стала сярэбраным прызёрам. Бронзавыя медалі ў выкладчыка аграрна-тэхнічнага каледжа Дзіны Ігнатовіч і галоўнага бухгалтара РК «БРСМ» Марыны Цімафеевай. Зімовая спартакіяда – перш за ўсё нагода сустрэцца са старымі сябрамі.

Яўген МУДРЫ.
На фота: каманда лепельскага актыву БРСМ.