З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі (дома, на вуліцы, адпачынку, вадаёме і інш.), у перыяд з 11 мая па 1 чэрвеня ў Лепельскім раёне пройдзе прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям'і і Дня абароны дзяцей.
З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі (дома, на вуліцы, адпачынку, вадаёме і інш.), у перыяд з 11 мая па 1 чэрвеня ў Лепельскім раёне пройдзе прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям'і і Дня абароны дзяцей. Надыходзіць час летніх канікул. Дзеці, не занятыя ў школе, часта застаюцца без увагі бацькоў, аддадзены самі сабе, што можа стаць пагрозай іх жыццю і здароўю. Акцыя пройдзе ў 3 этапы. На першым этапе супрацоўнікі МНС наведаюць шматдзетныя сем'і, дзе ўсталююць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, і два дзіцячыя дамы сямейнага тыпу ў г. Лепелі. На другім этапе ратавальнікі выступяць на бацькоўскіх сходах у дашкольных установах і пачатковых класах агульнаадукацыйных устаноў. Для школьнікаў запланаваны экскурсіі ў пажарную аварыйна-выратавальную часць, дзе ім раскажуць аб асноўных правілах бяспечных паводзін. Завершыцца акцыя 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей. Запланавана ўдзел супрацоўнікаў у свяце, якое традыцыйна арганізуецца ў гарадскім парку. У праграме – выстава пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства «Ратавальнікі, наперад!».