З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячай сваволі з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі (дома, на вуліцы, адпачынку, на вадаёме і інш.)...

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячай сваволі з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі (дома, на вуліцы, адпачынку, на вадаёме і інш.), у перыяд з 11 мая па 1 чэрвеня ў Лепельскім раёне пройдзе прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям'і і Дня абароны дзяцей. Надыходзіць час летніх канікул. Дзеці, не занятыя ў школе, часта застаюцца без увагі бацькоў, аддадзены самі сабе, што можа стаць пагрозай іх жыццю і здароўю. Акцыя пройдзе ў 4 этапы. Першы этап пройдзе ў гандлёвым цэнтры «Мікс», дзе супрацоўнікі МНС правядуць прафілактычныя гутаркі з прадаўцамі, раскажуць аб правілах паводзін і дзеяннях у выпадку ўзгарання, а таксама аб правілах карыстання вогнетушыцелем.

На другім этапе ратавальнікі выступяць на бацькоўскіх сходах у дашкольных установах і пачатковых класах агульнаадукацыйных устаноў, правядуць заняткі з будучымі мамамі ў «Школе мацярынства» пры УАЗ «Лепельская ЦРБ». На трэцім этапе ратавальнікі наведаюць шматдзетныя сем'і, дзе ўсталююць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Таксама для дзяцей запланаваны экскурсіі ў пажарную аварыйна-выратавальную частку, дзе ім раскажуць аб асноўных правілах бяспечных паводзін. Завершыцца акцыя 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей. Запланавана ўдзел супрацоўнікаў у свяце, якое традыцыйна арганізуецца ў гарадскім парку. У праграме – выстава пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства «Ратавальнікі, наперад!».