З 11 мая па 1 чэрвеня ў Лепельскім раёне пройдзе штогадовая рэспубліканская прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага дня сям'і і Дня абароны дзяцей.
Галоўная мэта акцыі – прыцягненне ўвагі да праблемы дзіцячых свавольстваў з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэнне іх агульнай бяспекі дома, на вуліцы, пры адпачынку на прыродзе і на вадаёмах. Асноўны акцэнт пры правядзенні акцыі будзе зроблены на правядзенне прафілактычнай работы з бацькамі.
У рамках першага этапу акцыі, прымеркаванага да Міжнароднага дня сям'і, маштабныя мерапрыемствы пройдуць з 11 па 15 мая на аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей, дзе бацькі адпачываюць разам з дзецьмі. Тут будуць арганізаваны «фотазоны», праца гульнявых пляцовак «Вучым правілы бяспекі разам», на якіх бацькі і дзеці змогуць прыняць удзел у конкурсах, віктарынах і гульнях.
Падчас другога этапу акцыі з 16 па 24 мая акцэнт будзе зроблены на працы з бацькамі дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, а таксама маладымі і будучымі мамамі. З гэтай мэтай у «Школе мацярынства» пры УАЗ «Лепельская ЦРБ» пройдуць навучальныя заняткі, накіраваныя на зніжэнне гібелі і траўматызму дзяцей. Ва ўстановах адукацыі – школах ранняга развіцця, цэнтрах пазашкольнай адукацыі, фізкультурна-аздараўленчых комплексах, спартыўных школах, з бацькамі абмяркуюць пытанні забеспячэння бяспекі дзяцей. У дашкольных установах і пачатковых класах агульнаадукацыйных устаноў пройдуць бацькоўскія сходы з удзелам работнікаў МНС па тэме «Папярэджанне дзіцячага траўматызму – навучанне дзіцяці правілам бяспекі!».
Трэці этап акцыі пройдзе з 27 па 30 мая ў шматдзетных сем'ях і дзіцячых дамах сямейнага тыпу, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Таксама плануецца правядзенне сямейнага спартыўнага свята «Мама, тата, мы – у бяспецы моцныя!».
Завершыцца акцыя 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, якая традыцыйна арганізуецца ў Гарадскім парку горада Лепеля.
Тут плануецца правядзенне тэматычных конкурсаў, гульняў, канцэртных праграм і творчых нумароў, праца навучальных і гульнявых пляцовак, дэманстрацыя аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання, працы вогнетушыцеля і АПІ, майстар-класы па аказанні першай даўрачэбнай дапамогі, паказальныя выступленні падраздзяленняў МНС і г.д.