Небяспека падпільноўвае дзяцей усюды – на вадаёмах, транспарце, на дзіцячай пляцоўцы, дома. Трагедыя можа здарыцца з-за збегу абставін, але часцей за ўсё вінаватыя дарослыя, якія недастаткова ўважліва назіралі за дзецьмі. Ратавальнікі Лепельскага раённага падраздзялення МНС актывізавалі прафілактычную працу з мамамі і татамі ў рамках новай інфармацыйнай кампаніі «Будзь побач з дзіцем!».

Так, напярэдадні восеньскіх канікул на базе пажарна-аварыйна-выратавальнай часці №1 горада Лепеля прайшло навучальнае мерапрыемства з удзелам сем'яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. У рамках дадзенага мерапрыемства работнікі МНС арганізавалі пазнавальную экскурсію па пажарным ведамстве, азнаёмілі з прафесіяй ратавальніка, прадэманстравалі спецыяльную тэхніку і абсталяванне, а таксама правялі навучальнае занятак па навучанні бацькоў і дзяцей дзеянням пры розных надзвычайных сітуацыях.
Яшчэ адно не менш займальнае мерапрыемства прайшло ў краме «Тры Цэны» горада Лепеля, дзе дзеці і іх бацькі з цікавасцю адказвалі на пытанні ратавальнікаў і прымалі ўдзел у тэматычных конкурсах і віктарынах.
Работнiкi МНС праводзiлi гутаркi з мамамi i татамi на тэму небяспекi пакiдання сваiх дзяцей без нагляду, а таксама нагадалі, што навучаць дзяцей правілам бяспечных паводзін неабходна пачынаць з самага ранняга ўзросту.
‑ Некаторыя бацькі мяркуюць, што няма нічога страшнага ў тым, каб пакінуць дзіця аднаго дома на некаторы час. Ён можа паглядзець мультфільмы, пагуляць у камп'ютар, а вы ў любы момант можаце звязацца з ім па тэлефоне і кантраляваць сітуацыю, - звяртаецца да бацькоў інспектар МНС. – Аднак у выпадку рэальнай пагрозы дзіцяці, адзінае, што зможа зрабіць бацька – гэта патэлефанаваць, але ніяк не дапамагчы!
Лепельскія ратавальнікі заклікаюць бацькоў быць уважлівымі да бяспекі сваіх дзяцей, навучаць іх правілам бяспечных паводзін і не пакідаць адных без нагляду. Бо гэта дапаможа прадухіліць