14 лістапада стартаваў першы этап рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» у Лепельскім раёне.
14 лістапада стартаваў першы этап рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» у Лепельскім раёне. Удзельнікамі дадзенай акцыі сталі актывісты раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў пажарных і інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Садоўскі Аляксандр. З вакзала горада Лепеля па маршруце аўтобуса №5 ў абедзенны час адправіліся рабяты для інфармавання людзей аб небяспецы курэння ў пасцелі. Школьнікі гаварылі жыхарам аб колькасці пажараў і загінулых па прычыне гэтай згубнай звычкі, стараліся пераканаць, што курэнне не толькі шкодзіць здароўю, але і можа стаць прычынай гібелі людзей. Хочацца адзначыць, што дарослыя з задавальненнем ішлі на дыялог з вучнямі, уважліва вывучалі атрыманую наглядна-выяўленчую прадукцыю, а юным ратавальнікам, у сваю чаргу, было прыемна чуць ад гараджан, што яны займаюцца карыснай справай – прапагандай бяспекі жыццядзейнасці.