У сувязі з пахаладаннем хацелася б нагадаць усім удзельнікам дарожнага руху аб неабходнасці быць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі.
У сувязі з пахаладаннем хацелася б нагадаць усім удзельнікам дарожнага руху аб неабходнасці быць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі. Кіроўцам неабходна ўлічваць той факт, што зімовая слізкасць утвараецца практычна адначасова на значным працягу, таму апрацаваць пакрыццё супрацьгалалёднымі матэрыяламі альбо ачысціць праезную частку ад снегу ўсюды і адразу тэхнічна немагчыма. Пунктам 87 Правілаў дарожнага руху Рэспублікі Беларусь кіроўца пры выбары хуткасці руху павінен улічваць абмежаванні хуткасці, устаноўленыя на аўтадарозе, па якой ён рухаецца, «а таксама інтэнсіўнасць руху, агляднасць дарогі, асаблівасці і стан транспартнага сродку і грузу, які перавозіцца ім, дарожныя, пагодныя (метэаралагічныя) умовы і іншыя фактары, якія зніжаюць празрыстасць атмасферы і ўплываюць на бачнасць дарогі ў напрамку руху».
Акрамя гэтага ў адпаведнасці са зменамі, унесенымі ў пункт 207-1 Правілаў дарожнага руху, з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3.5 тон уключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3.5 тон, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі. Зімовыя шыны ўсталёўваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку і павінны мець рэшткавую вышыню малюнка пратэктара не менш за 4 мм. У якасці зімовых шын прымаюцца шыны, маркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі, са сняжынкай унутры яе, альбо знакамі «М+S», «M&S», «М.S», «М S» або «All seasons».
Адміністрацыйная адказнасць за невыкарыстанне на транспартным сродку зімовых шын прадугледжана часткай 5 артыкула 18.22 КоАП Рэспублікі Беларусь (іншыя парушэнні ПДР) і цягне накладанне штрафу да пяці дзесятых базавай велічыні.
У выпадку, калі на транспартным сродку ўстаноўлены зімовыя шыны, але рэшткавая вышыня малюнка пратэктара складае менш за 4 мм, адказнасць наступае па частцы 3 артыкула 18.12 КоАП Рэспублікі Беларусь (кіраванне транспартным сродкам, які мае няспраўнасці) – цягне накладанне штрафу да адной базавай велічыні, а паўторна на працягу года з моманту накладання спагнання кваліфікуецца па частцы 9 артыкула 18.12 КоАП Рэспублікі Беларусь і цягне накладанне штрафу да пяці базавых велічынь.
30 лістапада 2018 года Дзяржаўтаінспекцыяй Рэспублікі Беларусь праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам ««Зіма» на колах – не будзе заносаў!», які прапагандуе падрыхтоўку аўтамабіляў да эксплуатацыі ў зімовых умовах
Ст. дзяржаўтаінспектар АДАІ Лепельскага РАУС Лешчанок У.У.