Усе мы хочам, каб нашы дзеці былі ў бяспецы і адчувалі любоў, цяпло і клопат.
Пытанні прафілактыкі сямейнай неўладкаванасці ў чарговы раз разгледзелі на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх.
- Для нас асабліва важна, каб пазіцыя адказных дзяржаўных органаў, якія прымаюць рашэнне аб вяртанні дзяцей у сем'і пасля прызнання іх патрэбуючымі дзяржаўнай абароны альбо адабрання дзяцей у нядбайных бацькоў, з'яўлялася максімальна прынцыповай і аб'ектыўнай. Мы павінны ведаць, што дзеці ў бяспецы, - каментуе Вераніка Хомбак, старшыня камісіі па справах непаўналетніх.
Не толькі падарыць жыццё свайму дзіцяці, але і зрабіць яго шчаслівым – ці не гэта галоўная місія кожнага бацькі?
31.10.20250 праглядаў