У мэтах аператыўнага рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ў экасістэмах, мінімізацыі іх наступстваў Лепельскае раённае звяно дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый правяло тактыка-спецыяльныя вучэнні, у якіх прынялі ўдзел падраздзяленні МНС Лепельскага гарнізона і работнікі дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Лепельскі лясгас»

Згодна з уводнай, якая паступіла на цэнтр аператыўнага кіравання, паблізу цэнтральнай раённай бальніцы і Лепельскага РЭС г. Лепеля адбылося загаранне сухой расліннасці на плошчы 1,5 га. Моцны вецер пагаршаў сітуацыю, і ўскладняючым фактарам з'яўлялася зрухнутае дрэва, якое перашкаджала праезду.
На вучэнні прыцягваліся: сітуацыйны штаб кіравання ліквідацыяй надзвычайных сітуацый Лепельскага РАНС, аператыўная група камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Лепельскім раённым выканаўчым камітэце, сілы і сродкі Лепельскага раённага аддзела унутраных спраў, аховы здароўя, зводны мабільны атрад для тушэння лясных і траўных пажараў і іншыя зацікаўленыя.
У чарговы раз пераможцы 2020 года абласных спаборніцтваў сярод лесапажарных каманд Віцебскага ДВАЛХУ, работнікі дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Лепельскі лясгас» паказалі выдатную спрытнасць і баявую зладжанасць пры ліквідацыі загарання сухой расліннасці.
Падводзячы вынікі намеснік старшыні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, ён жа старшыня раённай камісіі па надзвычайных сітуацыях Яўген Аляксандравіч Яско даў станоўчую ацэнку правядзення тактыка-спецыяльных вучэнняў і гатоўнасці Лепельскага раённага звяна Віцебскай тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый да дзеянняў пры ліквідацыі лясных і траўных пажараў і загаранняў сухой расліннасці.