Недбала кінуты непатушаны недакурак часта прыводзіць да непапраўных наступстваў. Многія лічаць гэта не вартай увагі дробяззю. І магчыма, не кожны здольны разгледзець велізарную праблему. Не для ўсіх прыклады ў зводках МНС становяцца папярэджаннем аб небяспецы. Больш за тое, практычна ва ўсіх выпадках гібелі людзей можна было пазбегнуць, калі б яны самі разумелі, што трагедыю твораць уласнымі рукамі. Пакуль кожны не ўсведамляе ўсю сур'ёзнасць і глыбіню праблемы, фінал будзе ўсё таксама трагічна прадказальны і непазбежны.

Выратавальнікі пастаянна шукаюць новыя крэатыўныя формы працы з насельніцтвам, каб грамадзяне ўсвядомілі важнасць выканання правілаў бяспекі, бо менавіта так закладваецца падмурак культуры бяспекі жыццядзейнасці. «Не чакай бялочку – тушы недакурак!» - білборды з такім слоганам з'явіліся на вуліцах беларускіх гарадоў. Гэта сацыяльная ініцыятыва МНС, прызваная матываваць насельніцтва, якое спажывае тытунёвыя вырабы, тушыць за сабой недакуркі ва ўсіх магчымых месцах курэння: кватэры, балконе, прыродзе і інш. Аб тым, што неабходна выконваць правілы бяспекі пры курэні, нагадаюць не толькі білборды. Тэматычныя аўдыёролікі таксама заклічуць бестурботных грамадзян тушыць за сабой недакуркі, а ў відэароліках людзі ўбачаць цэлы «бялочкавы атрад», які паспяхова спраўляецца з гэтай праблемай, паказваючы людзям прыклад выканання правілаў бяспекі пры курэні. Прэзентацыйныя мерапрыемствы новай інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі пройдуць як у буйных гандлёвых цэнтрах абласных гарадоў, так і ў крамах раённых мястэчак (у сельскай мяснасці). Сачыце за ходам правядзення кампаніі на сайце МНС, а таксама ў СМІ.