Мы памятаем пра небяспеку высокага напружання, бо з самага дзяцінства нам паўтараюць «Не суй пальцы ў разетку!», аднак, калі справа даходзіць да іскравых разетак і аголеных правадоў, некаторыя не задумваюцца пра пагрозу, якая таіцца, лічачы, што справа можа пачакаць, і тым самым падвяргаюць небяспецы сябе і сваіх блізкіх.

Асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажараў з'яўляюцца «жучкі» ў лічыльніках, пакінутыя без нагляду электрычныя прыборы, самаробныя абагравальнікі, пашкоджаныя выключальнікі і разеткі. Нярэдка, нязначныя непаладкі становяцца прычынай трагічных наступстваў.
Напамінаем, што пры эксплуатацыі электраабсталявання забараняецца:
- пакідаць без нагляду ўключаныя электрапрыборы;
- перагружаць электрычную сетку;
- ужываць у якасці электрасетак радыё- і тэлефонныя правады;
- ужываць для абароны электрасетак замест аўтаматычных засцерагальнікаў і калібраваных плаўкіх уставак абарону не заводскай (кустарнай) вытворчасці (скруткі драцяніны, «жучкі»);
- эксплуатаваць правады і кабелі з пашкоджанай або страціўшай свае ахоўныя ўласцівасці ізаляцыяй;
- ужываць для мэт ацяплення, сушкі і прыгатавання ежы самаробныя электраацяпляльныя прыборы;
- карыстацца пашкоджанымі (няспраўнымі) разеткамі, выключальнікамі, апаратамі абароны і іншым электраабсталяваннем;
- завязваць і скручваць электрычныя правады і кабелі, падвешваць на іх свяцільнікі і іншыя прадметы;
- ужываць ажурныя конусы з паперы, матэрыі і іншых гаручых матэрыялаў;
- абклейваць і афарбоўваць электрычныя правады;
- усталёўваць ацяпляльныя прыборы на згаральныя асновы без падставак.

Выконвайце правілы пажарнай бяспекі – не рызыкуйце сабой і сваёй маёмасцю!