18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тыдзень фінансавай пісьменнасці школьнікаў праходзіць у Беларусі з 16 па 21 сакавіка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела фінансавай пісьменнасці ўпраўлення рэгулявання небанкоўскіх аперацый Нацыянальнага банка Юлія Саковіч.

"Важнай часткай праводзімай работы па павышэнні фінансавай пісьменнасці насельніцтва з'яўляецца фінансавая адукацыя падрастаючага пакалення. Значнасць работы па фінансавым навучанні моладзі ацэнена ва ўсім свеце. Аб гэтым сведчыць святкаванне ў многіх краінах 16 сакавіка Міжнароднага дня фінансаў дзяцей і моладзі. Нацыянальны банк прыняў рашэнне далучыцца да гэтай падзеі і ў перыяд з 16 сакавіка па 21 сакавіка 2013 года правесці тыдзень фінансавай пісьменнасці сярод школьнікаў", - адзначыла Юлія Саковіч. Пэўныя карэкціроўкі ў пачатак тыдня фінансавай пісьменнасці ўнёс цыклон "Хавер". Міністэрства адукацыі накіравала ва ўсе рэгіёны Беларусі тэлеграму аб адмене мерапрыемстваў, звязаных з удзелам дзяцей, 16 сакавіка.

Цяпер умовы надвор'я нармалізаваліся. Па наяўных планах, пры садзейнічанні ГА "БРСМ" навучальныя мерапрыемствы пройдуць у агульнаадукацыйных навучальных установах Мінска, у якіх на працягу тыдня фінансавай пісьменнасці будзе арганізавана навучальная інтэрактыўная гульня для школьнікаў "Фінансавы футбол" у форме спаборніцтваў паміж камандамі. Дзве каманды, пераможцы спаборніцтваў, будуць запрошаны ў Нацыянальны банк на фінальную гульню з уручэннем падарункаў і прызоў (блакноты, ручкі з лагатыпам Нацыянальнага банка, навуковыя калькулятары, простыя калькулятары). Таксама на фінальным мерапрыемстве плануецца раздаць дзецям слоўнікі з асноўнымі эканамічнымі тэрмінамі (адаптаваныя для старэйшых класаў).

"Згодна з планамі работ, прадстаўленымі ў цэнтральны апарат Нацыянальнага банка галоўнымі ўпраўленнямі Нацыянальнага банка па абласцях, на сакавік 2013 года запланавана вялікая колькасць адкрытых урокаў, гадзін інфармавання, выступленняў банкаўскіх спецыялістаў перад навучэнцамі ўстаноў адукацыі і на бацькоўскіх сходах і педсаветах у школах", - паведаміла Юлія Саковіч.

Спецыялісты галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка па Магілёўскай вобласці актыўна праводзяць заняткі па фінансавай пісьменнасці нават з самымі маленькімі, дзецьмі дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Пры гэтым методыку правядзення заняткаў па фінансавай пісьменнасці ў дзіцячых садках і школах імі была распрацавана самастойна.