23 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Тыдзень лепшых спектакляў Беларускага тэатра "Лялька" пройдзе ў кастрычніку ў Віцебску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца літаратурнай часткі тэатра Людміла Сіманенок. З 19 па 23 кастрычніка юныя тэатралы горада змогуць убачыць казкі "Жыў-быў заяц", "Чароўная зброя Кендзо", "Прынцэса і свінапас". "Гэта пастаноўкі, якія не губляюць папулярнасці ў гледачоў і адзначаныя шматлікімі станоўчымі рэцэнзіямі тэатральных крытыкаў", - адзначыла Людміла Сіманенок. Тыдзень лепшых спектакляў прымеркаваны да 25-гадовага юбілею тэатра, які калектыў "Лялькі" адзначыць 22 кастрычніка. У гэты дзень у Музычнай гасцінай Віцебска адкрыецца выстава дэкарацый і лялек тэатра, а непасрэдна ў тэатры адбудзецца святочнае сход з ушанаваннем артыстаў і шматлікімі віншаваннямі ад іх калег. Чакаецца, што ўдзел у свяце прымуць прадстаўнікі лялечных тэатраў Расіі і Польшчы, а таксама вядомы балгарскі пісьменнік Панчо Панчаў. Разам з тым акунуцца ў чароўны свет лялечных казак віцябляне змогуць ужо 2 кастрычніка. У гэты дзень у "Ляльцы" адкрыецца новы тэатральны сезон. Па традыцыі раніцай у тэатры чакаюць малышоў на пастаноўку "Воўк і раз, два, тры" з танцавальнай праграмай, а ўвечары запрашаюць дарослых на "Дэкамерон", пасля якога адбудзецца ўзнагароджанне лепшых артыстаў тэатра па выніках мінулага сезона.-0-

БЕЛТА