Сёння жэст клопату і ўвагі атрымалі бацькі, якія па волі лёсу апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі.
Сёння жэст клопату і ўвагі атрымалі бацькі, якія па волі лёсу апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак пры падтрымцы прафсаюзаў Лепельшчыны перадаў нашым землякам Андрэю Баранкову і Наталлі Юрэвіч сертыфікаты на суму 100 рублёў для набыцця неабходных тавараў.
Таксама ў рамках Адзінага дня інфармавання на тэму "Сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы" парламентарый пагутарыў з прадстаўнікамі калектыву філіяла "Лепельскі" ЗАТ "Віцебскаграпрадукт" і навучэнцамі Бароўскай сярэдняй школы.
"Сучасная сістэма выхавання беларусаў шмат у чым абапіраецца на вопыт мінулых пакаленняў. Беларусам уласцівы традыцыі паважлівага стаўлення да бацькоў і старэйшых членаў сям'і, працавітасці, узаемадапамогі і падтрымкі паміж членамі сям'і і роду, паслушэнства дзяцей, павагі да звычаяў продкаў, сумленнасці, адкрытасці", - сказаў Віктар Уладзіміравіч.